Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дземчанка: беларускі бок ніякіх доказаў віны так і не прадэманстраваў


Сёньня вызвалены другі грамадзянін Украіны, які быў затрыманы ў Менску 19 сьнежня.

Як паведаміў "Украінскай праўдзе" першы намесьнік міністра замежных спраў Украіны Руслан Дземчанка, "намаганьнямі МЗС другі грамадзянін Украіны, які быў затрыманы падчас акцый пратэсту 19 сьнежня, вызвалены 31 сьнежня каля трох гадзін дня".

Гэта стала магчыма дзякуючы таму, што раней у МЗС быў выкліканы пасол Беларусі ў Кіеве Валянцін Вялічка, "якому было выказана настойлівае патрабаваньне ўкраінскага боку вызваліць грамадзянаў Украіны".

Дземчанка адзначыў, што беларускі бок "ніякіх доказаў іх віны так і не прадэманстраваў".

Першы ўкраінец, што адбываў 10-суткавы адміністрацыйны арышт вызвалены 29 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG