У Расеі адвакаты былых саўладальнікаў холдынгу ЮКОС Міхаіла Хадаркоўскага і Платона Лебедзева абскардзілі вырак Хамоўніцкага суду Масквы.
Напярэдадні названы суд прызнаў двух бізнэсоўцаў вінаватымі ў раскраданьні нафты і легалізацыі незаконных даходаў, пакараўшы 14 гадамі турмы кожнага.
Міжнародная супольнасьць працягвае рэагаваць на гэты прысуд, называючы яго палітычнай замовай.
У сёньняшняй заяве міжнароднай праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch гаворыцца, што вэрдыкт – удар па рэпутацыі Расеі як прававой дзяржавы.