Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ірак: забіты афіцэр паліцыі


У горадзе Масул на поўначы Іраку ў выніку нападу двух сьмяротнікаў на паліцэйскі пастарунак загінуў высокапастаўлены паліцэйскі чыноўнік. Нападнікі падарвалі сябе ў памяшканьні, у якім знаходзіўся падпалкоўнік Шаміль Ахмед Аглак. Яшчэ адзін сьмяротнік быў застрэлены паліцыянтам, калі спрабаваў уварвацца ў будынак паліцэйскага пастарунка.

Паведамляецца, што падпалкоўнік Аглак вёў рашучую барацьбу зь сябрамі "Аль-Кайды" ў Масуле, і з гэтай прычыны на яго напалі.
XS
SM
MD
LG