Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвінавачаныя ў падрыхтоўцы тэрактаў у Лёндане застаюцца пад вартай


Дзевяць абвінавачаных ў плянаваньні тэрарыстычных актаў ў Лёндане напярэдадні Калядаў і навагодніх сьвятаў застаюцца пад вартай.

Гэтак вырашыў Вестмінстэрскі суд. Раней паводле судовага рашэньня былі вызваленыя трое затрыманых у Лёндане, Кардзіфе і Сток-он-Трэнце.

Паводле сьледзтва, плянаваліся напады на Лёнданскую фондавую біржу, амбасаду ЗША і на шэраг палітыкаў і рэлігійных дзеячоў. Арыштаваным ад 19 да 28 гадоў.
XS
SM
MD
LG