Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Кіеве санкцыяваў арышт экс-кіраўніка ўкраінскага МУС


Суд у Кіеве санкцыянаваў арышт былога кіраўніка МУС Украіны, лідэра апазыцыйнай партыі "Народная самаабарона" Юрыя Луцэнкі тэрмінам на два месяцы.
Раней Луцэнка, якога затрымалі 26 сьнежня, знаходзіўся пад падпіскай аб нявыезьдзе.

Экс-міністар абвінавачваецца ў перавышэньні паўнамоцтваў і нанясеньні шкоды дзяржаве ў памеры 45 тысяч даляраў. Апазыцыя лічыць справу палітычна матываваным.

Паводле дадзеных пракуратуры, супраць членаў былога ўраду Ўкраіны, уключна з экс-прэм'ерам Юляй Цімашэнкай, распачата 18 крымінальных спраў.
XS
SM
MD
LG