Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі без электрычнасьці застаюцца амаль 10.000 дамоў


У Цэнтральнай Расеі з-за ўчорашніх пагодных умоў без электрычнасьці застаюцца амаль 10 тысяч дамоў у 520-ці населеных пунктах.

Як паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі кіраўнік расейскага МНС Сяргей Шайгу, у Маскве і Падмаскоўі ў мінулыя суткі без электразабесьпячэньня некаторы час заставаліся больш за 400 тысяч чалавек. Была парушаная праца аэрапортаў і наземнага транспарту. Прычынай таго, што здарылася стала абледзяненьне і абрыў ліній электраперадачы пасьля так званага "ледзянога дажджу ".
XS
SM
MD
LG