Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэул не баіцца вайны з КНДР


Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Лі Мен Бак заявіў, што яго краіна не баіцца магчымага ваеннага канфлікту з камуністычным рэжымам Паўночнай Карэі.

У сёньняшнім радыёзвароце Лі Мен Бак адзначыў, што паўднёвакарэйскае войска гатовае зрабіць"бязьлітасны зваротны ўдар"у выпадку, калі з боку КНДР будуць новыя ўзброеныя правакацыі. Раней камандаваньне ўзброеных сіл Паўночнай Карэі заявіла, што гатовае да "сьвяшчэннай" вайны, калі тая будзе непазьбежнай.

Стасункі паміж дзьвюма карэйскімі дзяржавамі рэзка абвастрыліся пасьля абстрэлу артылерыяй КНДР 23 лістапада памежнай паўднёвакарэйскай выспы Ёнпхендо. Тады загінулі 4 чалавекі.
XS
SM
MD
LG