“Сываратка праўды”, “фармакалягічнае (аміталавае) інтэрвію”, “фармакалягічны допыт” – гэтымі тэрмінамі вызначаюцца камбінацыі псыхатропных рэчываў, якія выкарыстоўваюцца спэцслужбамі ў дачыненьні да падсьледных. Самі спэцслужбы Беларусі як і іншых краін афіцыйна абвяргаюць ужываньне падобных мэтодык.
Тым часам некаторыя беларускія палітвязьні сьцьвярджаюць, што падчас утрыманьня ў ізалятары КДБ сываратка праўды была ўжытая і супраць іх. Яны не выключаюць, што фармакалягічныя допыты могуць праводзіцца і з тымі кандыдатамі на прэзыдэнта, якія цяпер знаходзяцца ў СІЗА.
24 сьнежня на форуме Свабоды, прысьвечаным лёсу Ўладзімера Някляева, зьявіўся камэнт, падпісаны “супрацоўніцай Цэнтру грамадзкіх сувязяў”:
“Ананімны супрацоўнік, сьцьвярджае наведніца сайту, паведаміў, што Някляева адмыслова ізалявалі, каб выклікаць у яго паніку і псыхалягічна зламаць. Таксама выкарыстоўваюцца псыхатропныя прэпараты.
"Пакуль ён трымаецца, не дае паказаньняў, таму яго ламаюць праз калена. Я больш не магу на гэта глядзець, таму і вырашыў вам перадаць гэта", – паведаміў чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам КДБ”.
Як сьведчаць некаторыя беларускія адмыслоўцы ў галіне фармакалёгіі, у мэтах атрыманьня адпаведных прызнаньняў у падсьледных выкарыстоўваюць моцнадзейныя, наркатычныя і атрутныя прэпараты так званай групы “А” кшталту аміталу, пэнтаталу або скапаламіну. Па сутнасьці, гэта вельмі небясьпечнае для арганізму мэдыка-біялягічнае ўмяшаньне. Тэарэтычна ўсім гэтым займаюцца высокакваліфікаваныя спэцыялісты, якія дакладна ведаюць дазіроўкі і ўсе мэтады “вяртаньня” чалавека.
Упершыню ў СССР пра сываратку праўды ў сваім выдадзеным Самвыдатам “Дапаможніку па псыхіятрыі для іншадумцаў” распавялі савецкія дысыдэнты, у далейшым кэмбрыджзкі нэйрафізыёляг Уладзімер Букоўскі і кіеўскі псыхіятар Сямён Глузман. Аўтары пішуць, што трапіўшы ў арганізм рознымі шляхамі (унутрывенна або разам зь ежай) амітал-натрый выклікае ў чалавека ап'яненьне, падобнае на алькагольнае. Дзейнічае вельмі просты прынцып: у п'янага, гэтак мовіць, разьвязваецца язык. Псыхіятары выкарыстоўваюць гэты мэтад для выяўленьня схаванага трызьненьня. І афіцыйна называюць яго мэтадам разтармажваньня. У сваёй кнізе Букоўскі і Глузман кампэтэнтна заяўляюць, што фармакалягічны мэтад, выкарыстаны супраць моцных духам людзей, усё ж зьяўляецца малаэфэктыўным.
Прыкладна такога ж меркаваньня, што і аўтары “Дапаможніку па псыхіятрыі для іншадумцаў”, прытрымліваецца былы беларускі палітзьняволены і ў нядаўнім давераная асоба кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева Васіль Лявонаў.
Паводле сьведчаньняў Лявонава, “фармакалягічнае інтэрвію” зь ім спэцслужбы правялі пры канцы 1990-х у СІЗА КДБ, але наўрад ці яно мела для іх эфэкт.
Лявонаў: “Мяне аднойчы паілі нейкімі псыхатропнымі прэпаратамі, якія адбіваюць памяць. Прыйшоў нейкі сьледчы, размаўляў са мной. Гаварылі, пілі ваду. У камэры заўсёды адчуваеш смагу. Ня памятаю, як страціў прытомнасьць і што са мной было. Калі прыйшоў у сябе, пачуў, як начальнік гучна скандаліў з тым чалавекам. Пэўна спалохаўся, што далі перадазіроўку. Вось так гэта было. Вырубілі з той мэтай, каб я пачаў штосьці гаварыць. Што, ня ведаю. Аднак нічога такога супраць сябе і сваіх блізкіх я сказаць ня мог. Больш такіх экспэрымэнтаў са мной не рабілі”.
Лявонаў лічыць, што падобная мэтодыка выцягваньня ў падсьледных прызнаньняў у нязьдзейсьненых злачынствах дастаткова распаўсюджаная ў сучаснай Беларусі.
Паводле праваабаронцаў, тым, каму на постсавецкай прасторы інкрымінуюць “справу дзяржаўнай важнасьці”, пажадана ўстрымлівацца ад любых прапанаваных сьледчымі напояў. Месяц таму на сайце "Правы чалавека ў Расеі" з апісаньнем падрабязнасьцяў “фармакалягічных допытаў” у СІЗА маскоўскай турмы “Ляфортава” выступіў навуковец Ігар Суцягін. У свой час ён быў асуджаны за шпіянаж, аднак сёлета быў абменены на арыштаваных у ЗША расейскіх агентаў.
Суцягін узгадвае, як на адным з допытаў у “Ляфортава” яму прапанавалі талерку тлустага баршчу і чарку каньяку. Неўзабаве ў арыштаванага "зьявіліся невытлумачальныя правалы ў памяці", якія працягваюцца і дагэтуль. Праз нейкі час навукоўцу паказалі відэа, дзе падпалкоўнік ФСБ задае яму пытаньні аб здрадзе радзіме, а сам ён прызнаецца, што ёсьць варожым агентам.
Сукамернік Суцягіна, былы афіцэр спэцназу з досьведам допытаў людзей, патлумачыў, што навукоўцу ўвялі вельмі моцнае псыхатропнае рэчыва, якое робіць чалавека згодлівым і прымушае выконваць любыя загады. Падобная гісторыя, як сьцьвярджае Суцягін, адбылася і з тымі, хто праходзіў па справе ЮКОСа.
Пры канцы лістапада ФСБ афіцыйна абвергла гэтыя сьцьвярджэньні адносна “фармакалягічных допытаў”.
Тым часам сваю занепакоенасьць у сувязі з узьдзеяньнем беларускімі спэцслужбамі на псыхіку калег-кандыдатаў на прэзыдэнта выказаў Дзьмітры Вус, які быў затрыманы ноччу 19 сьнежня і адсядзеў у СІЗА КДБ каля сутак. Вус лічыць, што чалавека могуць ужо маральна зламаць невыносныя ўмовы ў маленькіх цесных, падобных на сабачую кануру, камэрах, дзе людзям даводзіцца спаць нават на падлозе, дзе элемэнтарная прыбіральня маецца толькі ў калідоры, а ахова выводзіць туды людзей толькі двойчы – раніцай і ўвечары.
Паводле экс-кандыдата на прэзыдэнта, асабліва клапоціць яго лёс Уладзімера Някляева, які зь яго здароўем можа проста ня вытрымаць.
Вус: “Лукашэнка зробіць шмат чаго, каб адпомсьціць усім кандыдатам, уключна зь Някляевым, няглядзечы на яго стан здароўя. СІЗА КДБ – гэта нечалавечыя ўмовы”.

Палітвязьняў імкнуцца зламаць псыхічна

Пакуль ён трымаецца, не дае паказаньняў, таму яго ламаюць праз калена.

Сываратка праўды ў Беларусі і ў Расеі
Прыкладна такога ж меркаваньня, што і аўтары “Дапаможніку па псыхіятрыі для іншадумцаў”, прытрымліваецца былы беларускі палітзьняволены і ў нядаўнім давераная асоба кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева Васіль Лявонаў.
Паводле сьведчаньняў Лявонава, “фармакалягічнае інтэрвію” зь ім спэцслужбы правялі пры канцы 1990-х у СІЗА КДБ, але наўрад ці яно мела для іх эфэкт.
Лявонаў: “Мяне аднойчы паілі нейкімі псыхатропнымі прэпаратамі, якія адбіваюць памяць. Прыйшоў нейкі сьледчы, размаўляў са мной. Гаварылі, пілі ваду. У камэры заўсёды адчуваеш смагу. Ня памятаю, як страціў прытомнасьць і што са мной было. Калі прыйшоў у сябе, пачуў, як начальнік гучна скандаліў з тым чалавекам. Пэўна спалохаўся, што далі перадазіроўку. Вось так гэта было. Вырубілі з той мэтай, каб я пачаў штосьці гаварыць. Што, ня ведаю. Аднак нічога такога супраць сябе і сваіх блізкіх я сказаць ня мог. Больш такіх экспэрымэнтаў са мной не рабілі”.
Лявонаў лічыць, што падобная мэтодыка выцягваньня ў падсьледных прызнаньняў у нязьдзейсьненых злачынствах дастаткова распаўсюджаная ў сучаснай Беларусі.
Мэтодыка выцягваньня ў падсьледных прызнаньняў у нязьдзейсьненых злачынствах дастаткова распаўсюджаная ў сучаснай Беларусі.
Паводле праваабаронцаў, тым, каму на постсавецкай прасторы інкрымінуюць “справу дзяржаўнай важнасьці”, пажадана ўстрымлівацца ад любых прапанаваных сьледчымі напояў. Месяц таму на сайце "Правы чалавека ў Расеі" з апісаньнем падрабязнасьцяў “фармакалягічных допытаў” у СІЗА маскоўскай турмы “Ляфортава” выступіў навуковец Ігар Суцягін. У свой час ён быў асуджаны за шпіянаж, аднак сёлета быў абменены на арыштаваных у ЗША расейскіх агентаў.
Суцягін узгадвае, як на адным з допытаў у “Ляфортава” яму прапанавалі талерку тлустага баршчу і чарку каньяку. Неўзабаве ў арыштаванага "зьявіліся невытлумачальныя правалы ў памяці", якія працягваюцца і дагэтуль. Праз нейкі час навукоўцу паказалі відэа, дзе падпалкоўнік ФСБ задае яму пытаньні аб здрадзе радзіме, а сам ён прызнаецца, што ёсьць варожым агентам.
Сукамернік Суцягіна, былы афіцэр спэцназу з досьведам допытаў людзей, патлумачыў, што навукоўцу ўвялі вельмі моцнае псыхатропнае рэчыва, якое робіць чалавека згодлівым і прымушае выконваць любыя загады. Падобная гісторыя, як сьцьвярджае Суцягін, адбылася і з тымі, хто праходзіў па справе ЮКОСа.
Пры канцы лістапада ФСБ афіцыйна абвергла гэтыя сьцьвярджэньні адносна “фармакалягічных допытаў”.
“Нечалавечыя ўмовы і мэтады ў СІЗА КДБ вытрымаць цяжка”