25 сьнежня праскія беларусы сабраліся на каляднае набажэнства, якое адправіў уніяцкі сьвятар зь Вены айцец Андрусь Абламейка. Пасьля набажэнства ў тэатральнай залі суседняга кляштару бэнэдыктынцаў адбылася невялікая тэатральная пастаноўка – калядная містэрыя з удзелам дзяцей, а таксама сяброўская гасьціна.
Перад пачаткам урачыстага набажэнства айцец Андрусь Абламейка сказаў слова, у якім зьвярнуў увагу, што ў цяперашні час для беларускага народу асаблівае значэньне набывае той пастулят хрысьціянскай веры, паводле якога Хрыстос прыходзіць якраз да таго, хто слабы, і якраз у той час, калі людзі маюць у ім патрэбу, і робіць іх мацнейшымі.