Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У румынскім парляменце чалавек скочыў з балькону


У парляменце адбываліся ўжо чацьвёртыя за год слуханьні аб недаверы ўраду Эміля Бока. У той час як прэм'ер-міністар Эміль Бок пачаў свой выступ на трыбуле, з балькогу скочыў чалавек. На ім была майка з надпісам « Вы забіваеце сваю будучыню». Чалавек быў шпіталізаваныз траўмамі, ім аказаўся супрацоўнік аднаго зь мясцовых тэлеканалаў. Ён пратэставаў супраць прыняцьця ўрадам жорсткіх антыкрызысных мер эканоміі. Скарачэньне дзяржаўных выдаткаў між тым адно з патрабаваньняў МВФ для прадастаўленьня крэдытаў Бухарэсту.

Урад Бока на гэты раз вытрымаў галасаваньне аб недаверы.
XS
SM
MD
LG