Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тоны радыяктыўных адкідаў дастаўленыя з Сэрбіі ў Расею


Міжнароднае агенцтва па атамнай энэргетыкі (МАГАТЭ) паведаміла, што партыя высокарадыёактыўных адкідаў дастаўленая з Сэрбіі ў Расею.

Паводле інфармацыі МАГАТЭ, на утылізацыю ў Расею ў сераду былі дастаўленыя дзьве з паловай мэтрычныя тоны адпрацаванага паліва з зачыненага сэрбскага рэактара Вінча пад Белградам.

Апэрацыя, праведзеная ва ўмовах поўнай сакрэтнасьці і павышанай бясьпекі, была зьдзейсьненая Сэрбіяй пры каардынацыі МАГАТЭ і фінансавай дапамогі Расеі, ЗША і Эўразьвязу.
XS
SM
MD
LG