Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай і Пакістан падпісалі пагадненьні на 35 мільярдаў даляраў


Кітай і Пакістан падпісалі яшчэ адно пагадненьне коштам у 15 мільярдаў даляраў учасе сустрэчы кітайскага прэм'ера з прэзыдэнтам Пакмстану Асіфам Алі Зардары, у дадатак да падпісаных раней кантрактаў агульнай сумай на 20 мільярдаў.

Гэта пагадненьні аб супрацоўніцтве і мэмарандумы ў галінах энэргетыкі, чыгункі, рэканструкцыяў, сельскай гаспадаркі і культуры. Усяго 18 дакумэнтаў падпісаныя у часе візыту кітайскага прэм’ера Вэнь Цьзябао ў Ісламабад.

У нядзелю Вэнь Цьзябао выступіць перад дэпутатамі пакістанскага парлямэнту.
XS
SM
MD
LG