Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малдова: абвясьцілі пералік галасоў


Цэнтравыбаркам Малдовы абвясьціў сёньня дадзеныя пераліку галасоў, пададзеных на датэрміновых парлямэнцкіх выбарах у лістападзе. Як паведаміў сакратар камісіі Юры Чокан, выяўленыя невялікія адхіленьні ад першапачатковага выніку, але гэта не паўплывала на разьмеркаваньне дэпутацкіх мандатаў. Пералік праводзіўся на рашэньне Канстытуцыйнага суду, які задаволіў хадайніцтва партыі камуністаў, якая абвінаваціла ўлады ў фальсыфікацыях.

У новы парлямэнт Малдовы, акрамя камуністаў, увайшлі Лібэральна-дэмакратычная, Дэмакратычная і Лібэральная партыі. Бальшыні месцаў, неабходных для фармаваньня ўраду, няма ні ў адной зь іх.
XS
SM
MD
LG