Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саудаўская Арабія: арыштавалі 38 чалавек


У Саудаўскай Арабіі ў горадзе Мэдына арыштаваныя 38 чалавек пры непарадках, якія ўспыхнулі ў часе сьвяткаваньня дня Ашура – аднаго з найважнейшых сьвятаў мусульманаў-шыітаў. Пра гэта сёньня паведамілі саудаўскія СМІ.

Хваляваньні адбыліся ў чацьвер. Былі параненыя некалькі чалавек, сярод якіх і супрацоўнікі бясьпекі. Паведамляецца, што сутычкі адбыліся паміж шыітамі і сунітамі.
XS
SM
MD
LG