Часопіс Time назваў "чалавекам году" Марка Цукербэрга, заснавальніка папулярнай сацыяльнай сеткі Facebook.
Разам з ім за гэта званьне змагаліся аўганскі лідэр Хамід Карзай , заснавальнік сайту Wikileaks Джуліян Асандж, выратаваныя чылійскія шахцёры, а таксама сучасны Рух чаяпіцьця ў ЗША, паведамляе BBC.
У 2009 годзе “чалавекам году” паводле вэрсіі часопісу Time стаў кіраўнік Фэдэральнай рэзервовай сыстэмы ЗША Бэн Бернанке, у 2008 - Барак Абама, у 2007 годзе – Ўладзімер Пуцін.
Часопіс Time выбірае "чалавека года " з 1920-х гадоў.
Буйны фотапартрэт пераможцы конкурсу зьмяшчаецца на вокладку аднаго з сьнежаньскіх нумароў, у гэтым годзе гэты нумар выйдзе ў пятніцу 17 сьнежня.
Пры выбары ўлічваецца тое, які ўплыў чалавек аказаў на падзеі ў сьвеце – гэты ўплыў не абавязкова станоўчы. У розны час "чалавекам года"паводле вэрсіі Time станавіліся, напрыклад, Гітлер, Сталін і аятала Хамейні.
У свае 26 гадоў Цукербэрг стаў адным з самых маладых "людзей года" за ўсю гісторыю конкурсу.
Раней Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША абвясьціў ляўрэатаў сваёй штогадовай прэміі за дасягненьні ў галіне кінэматографа. Лепшым фільмам года стала карціна "Сацыяльная сетка" аб стварэньні сацыяльнай сеткі Facebook і яе заснавальніку.