Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Зара”працягвае цэнзуру праграм і абвестак


Берасьцейская газэта "Зара" адмовілася публікаваць на рэклямнай аснове абвестку назіральніка за выбарамі. У тэксьце напісана, што калі нехта стане сьведкам парушэньняў парушэньне выбарчага кодэксу, то можа патэлефанаваць па пазначаных тэлефонах.

Дзяніс Турчыняк, назіральнік на адным з выбарчых участкаў Берасьця, зьвярнуўся ў выданьне як рэклямадаўца. Цану абвесткі, памер рэклямы, колькасьць выхадаў у газэце назіральнік узгадніў з рэклямным аддзелам. А вось што да зьместу, то тут прыйшлося ісьці да галоўнага рэдактара выданьня, які не пажадаў разьмяшчаць рэклямны модуль. Прычына адмовы ў наступным, тлумачыць галоўны рэдактар выданьня Аляксандар Іваноў:

"Прычына адмовы такая, што мы друкаваць гэта ня будзем. А чаму я павінен гэта друкаваць? Гэта ж кожны тады назіральнік прыйдзе вось так... Я цяпер больш кіруюся Выбарчым кодэксам, чым Канстытуцыяй".

Галоўны рэдактар адзначае, што ЦВК падрыхтавала пастанову пра правілы выкарыстаньня СМІ ў часе прэзыдэнцкай кампаніі, якой рэдактары і кіруюцца. У пастанове падрабязна расьпісана пра правы кандыдатаў у прэзыдэнты, але нічога не сказана пра назіральнікаў, адзначае галоўны рэдактар:

"Нічога тут пра назіральнікаў не пазначана. Увогуле на дадзены момант у грамадзтве праходзіць важнае грамадзка-палітычнае мерапрыемства — выбары прэзыдэнта. Я кіруюся ў гэтай сытуацыі пастановай. Таму якія пытаньні? Якія пытаньні? Калі ласка, зьвяртайцеся ў выбарчую камісію".

Дзяніс Турчыняк паскардзіўся ў абласную выбарчую камісію і паведаміў пра гэта міжнародным назіральнікам ад АБСЭ:

"На імя старшыні абласной камісіі я склаў скаргу, у якой апісаў сытуацыю. Паведаміў, што рэдактар мне адмовіў у публікацыі. Лічу, што тым самым было парушана маё Канстытуцыйнае права на атрыманьне і распаўсюд інфармацыі. У скарзе я прашу камісію паўплываць на рэдактара і садзейнічаць публікацыі аб'явы".

Падчас публікацыі перадвыбарчых праграм кандыдатаў у прэзыдэнты галоўны рэдактар "Зары" адмовіўся друкаваць праграму Віталя Рымашэўскага. Прычынай адмовы стала тое, што ў праграме, як палічылі ў рэдакцыі, утрымліваліся недакладныя зьвесткі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG