Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Ірану: зьмен у палітыцы ня будзе


Іранская замежная палітыка ня зьменіцца ў сувязі зь зьменаю кіраўніка Міністэрства замежных справаў. Такую заяву зрабіў прадстаўнік іранскага МЗС.

Учора прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад адправіў у адстаўку міністра замежных справаў Манучэра Матакі і прызначыў Алі Акбара Салехі часовым выканаўцам абавязкаў міністра. Аб прычынах перастановак не паведамляецца.

Віцэ-прэзыдэнт Алі Акбар Салехі дагэтуль узначальваў іранскае ядзернае ведамства. У сувязі з гэтым прадстаўнік МЗС заявіў, што і на перамовах з найбольш уплывовымі дзяржавамі сьвету аб іранскай ядзернай праграме таксама не чакаецца зьменаў.
XS
SM
MD
LG