Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ярданія памірыцца зь Іранам


Кароль Ярданіі Абдала ІІ паведаміў аб сваім намеры палепшыць дачыненьні зь Іранам.

З гэтай заявай ярданскі кароль выступіў на сустрэчы з кіраўніком канцылярыі прэзыдэнта Ірану Махмуда Ахмадзінежада.

Паведамляецца, што Абдала прыняў запрашэньне іранскага лідэра найбліжэйшым часам наведаць Тэгеран. Дата візыту не ўказваецца.

Кароль Ярданіі, які зьяўляецца адным з крытыкаў палітыкі, якую праводзіць Іран, неаднаразова заяўляў, што асьцерагаецца росту ўплыву Ірану на Блізкім Усходзе.
XS
SM
MD
LG