На паўночным захадзе Пакістану ў выніку выбуху аўтамабіля загінулі як найменей 10 чалавек, ёсьць параненыя. Мясцовыя ўлады паведамляюць, што выбух адбыўся побач з будаўніцтвам шпіталю ў горадзе Хангу. Будынак быў пашкоджаны. Падрабязнасьці інцыдэнту пакуль невядомыя.