Лінкі ўнівэрсальнага доступу

AFP: Іран вызваліў асуджаную да ўкаменаваньня


Іран вызваліў жанчыну, асуджаную на сьмерць праз пабіцьцё камянямі за шлюбную здраду, паведаміла нямецкая праваабарончая група "Камітэт супраць укаменаваньня". Інфрамацыйнае агенцтва AFP цытуе прадстаўніцу камітэту, якая заявіла, што, паводле непацьверджанай інфармацыі, улады вызвалілі Сакінэх Махамадзі Ашціяні, а таксама яе сына і адваката.

Чакаецца, што пазьней іранскае тэлебачаньне дасьць канчатковае пацьверджаньне гэтай інфармацыі.

Асуджэньне Ашціяні на сьмерць выклікала міжнародны рэзананс. Міністар замежных спраў Італіі Франка Фратыні павітаў сёньняшнюю навіну, як "вялікі дзень для правоў чалавека".
XS
SM
MD
LG