У Газпроме лічаць, што падставаў для перагляду кантрактаў па пастаўках газу на Украіну і ў Беларусь няма.
"Газпром" ня бачыць падстаў, каб пераглядаць кантракты на пастаўкі газу ва Украіну і ў Беларусь, і ўпэўнены, што Новы год, які надыходзіць, пройдзе без праблемаў з пастаўкамі паліва.
"Зь Беларусьсю і Ўкраінай падпісаныя ўсе дакумэнты, і хоць на Ўкраіне выказваюцца думкі пра неабходнасьць перагляду кантракту, падстаў для перагляду няма", — заявіў журналістам намесьнік кіраўніка "Газпрома" Аляксандар Мядзьведзеў, перадае Інтэрфакс.
Ён удакладніў, што для Ўкраіны ў 2011 годзе гаворка ідзе пра пастаўку як мінімум 40 мільярдаў кубамэтраў газу.
"Ідзе нармальная кантрактная праца, усё кантракты выконваюцца. Упэўнены, усё будзе без праблем у гэты Новы год", — дадаў Мядзьведзеў.