У Грэцыі сёньня здарыліся сутыкненьні паміж сіламі правапарадку і моладзьдзю, што адзначала другую гадавіну гібелі падлетка, якога застрэлілі паліцэйскія.
Забойства 15-гадовага хлопца ў сьнежні 2008 году прывяло да масавых забурэньняў у Грэцыі.
Сёньня дэманстранты прайшлі шэсьцем да будынку парлямэнту, але група маладзёнаў пачала закідваць паліцэйскіх камянямі і біць шыбы ў прылеглых будынках.
Кульмінацыяй сёньняшніх акцыяў мае стаць мітынг на месцы гібелі падлетка.