Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францыя дапаможа Індыі будаваць АЭС


Прэзыдэнт Францыі Нікаля Сарказі знаходзіцца ў Індыі з чатырохдзённым візытам.
“Індыя была нядаўна абраная ў Раду бясьпекі ААН, але Індыя заслугоўвае быць сталым чальцом”, -- сказаў Сарказі сёньня у Бангалоры. Раней у падтрымку кандыдатуры Індыі на сталае месца ў Радзе Бясьпекі выказаўся прэзыдэнт ЗША Барак Абама.

Адна з галоўных тэмаў індыйска-французкіх перамоваў – супрацоўніцтва ў галіне ядзернай энэргетыкі.

“Было несправядліва ў дачыненьні да Індыі аспрэчваць яе права мець ядзерную энэргетыку для мірных мэтаў. Абсурдна забараняць Індыі разьвіваць цывільную ядзерную энэргетыку”, -- заявіў сёньня прэзыдэнт Францыі.

Мяркуецца, што француская кампанія Areva пабудуе шэсьць рэактараў на адной з індыйскіх АЭС. У часе візыту Сарказі ў Індыю будзе таксама абмяркоўвацца супрацоўніцтва ў касьмічных дасьледваньнях.
XS
SM
MD
LG