Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 4-5 сьнежня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


У суботу пасьнежыць, а ў нядзелю перасьціхне. Тэмпэратура: -12 – -2 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


4 сьнежня тэледэбаты, а 5 сьнежня радыёдэбаты кандыдатаў у прэзыдэнты (17.00 – 18.00).

4 сьнежня а 13.00 у "Кніжным салёне" у Менску (Калініна, 5) пройдзе прэзэнтацыя непадцэнзурнай "Ладзьдзі Роспачы" Уладзімера Караткевіча. На прэзэнтацыі абяцаюць быць Рыгор Барадулін, Васіль Сёмуха, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Арлоў, Сяргей Панізьнік.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


4 сьнежня

У 1875 нарадзіўся аўстрыйскі паэт Райнэр Марыя Рылькэ (пам. 1926).

У 1971 падчас канцэрту Фрэнка Запы згарэла казіно ў Мантро ў Швайцарыі – падзея была ўвекавечаная гуртам "Deep Purple" у знакамітай песьні "Smoke on the Water" (альбом "Machine Head", 1972).

У 1976 памёр амэрыканскі гітарыст Томі Болін, які зьмяніў у "Deep Purple" Рычы Блэкмара і запісаў з гуртам альбом "Come Taste the Band" (1975).

У 1990 памёр швайцарскі пісьменьнік Фрыдрых Дурэнмат (нар. 1921).

У 1993 памёр амэрыканскі рок-музыка Фрэнк Запа (нар. 1940).

5 сьнежня

У 1870 памёр францускі пісьменьнік Аляксандар Дзюма-бацька (нар. 1802), аўтар "Трох мушкецёраў" і шэрагу іншых сусьветна вядомых раманаў.

У 1947 нарадзіўся беларускі паэт Алесь Разанаў.

У 1994 на нарадзе кіраўнікоў краінаў АБСЭ Вялікабрытанія, ЗША і Расея гарантавалі Беларусі, Казахстану і Ўкраіне бясьпеку і тэрытарыяльную цэласнасьць.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


5 сьнежня – Міжнародны дзень добраахвотнікаў.

МІНУС 365:


"Вялікая кадравая пятніца".

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Дзяржава заўсёды называе сябе бацькаўшчынай, калі рыхтуецца да забойства", – Фрыдрых Дурэнмат.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG