Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Распаўсюдніка «Витебского курьера» аштрафавалі на 700 тысяч


Распаўсюднік незалежнага выданьня Сяргей Кандакоў быў затрыманы 31 кастрычніка, калі раскідваў «Витебский курьер» па паштовых скрынях. Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Алеся Жарыкава прызнала яго дзеяньні правапарушэньнем.

Інцыдэнт, які разьбіраўся ў судзе, адбыўся ў пад’езьдзе жылога дому 28, корпус 5 па вуліцы Церашковай у Віцебску. Мясцовы жыхар Сяргей Анікіевіч выклікаў міліцыю, убачыўшы, што нехта рассоўвае па паштовых скрынях незалежную газэту.

Паводле прысутнага на судзе праваабаронцы Паўла Левінава, спадар Анікіевіч аргумэнтаваў свае дзеяньні тым, што «дзеці часта падпальваюць газэты ў скрынях, таму ў доме мог адбыцца пажар».

Судзьдзя Алеся Жарыкава прызнала Сяргея Кандакова вінаватым у незаконным распаўсюдзе выданьня і прысудзіла штраф памерам 20 базавых велічынь, што складае 700 тысяч рублёў.

Як падкрэсьлівае Павал Левінаў, раскідваньне па паштовых скрынях бясплатных нумароў газэты — гэта адзіна магчымы спосаб распаўсюду «Витебского курьера». Выданьне пазбаўлена ліцэнзіі на продаж і ня мае магчымасьці трапіць у падпісны каталёг. Да таго ж адзіная ў Віцебску недзяржаўная газэта зарэгістравана як расейскае пэрыядычнае выданьне і друкуецца ў Смаленску — у родным горадзе газэту пазбавілі рэгістрацыі і магчымасьці выдавацца.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG