Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Японія пачынаюць вайсковыя вучэньні


ЗША і Японія сёньня пачынаюць вайсковыя вучэньні на фоне напружанасьці на Карэйскай паўвыспе пасьля абстрэлу КНДР паўднёвакарэйскай тэрыторыі. Тады загінулі чатыры чалавекі.

У вучэньнях, якія праходзяць у Японскім моры і Ціхім акіяне непадалёка ад выспы Акінава, прымаюць удзел каля 45 тысяч вайскоўцаў ЗША і Японіі. Краіны такім чынам маюць намер аказаць стрыманае ўздзеяньне не толькі на Паўночную Карэю, але і на Кітай.

Днямі вайскова-марскія вучэньні ў Жоўтым моры правялі ЗША і Паўднёвая Карэя. Пэкін, у сваю чаргу, скрытыкаваў правядзеньне гэтых вучэньняў, заявіўшы, што яны не будуць спрыяць стабілізацыі сытуацыі ў рэгіёне.
XS
SM
MD
LG