Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Місію назіральнікаў АБСЭ за выбарамі ў Беларусі ўзначаліць брытанец Лойд


Сябра брытанскай дэлегацыі ў ПА АБСЭ Тоні Лойд узначаліць групу кароткатэрміновых назіральнікаў ад гэтай арганізацыі на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі 19 сьнежня. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным сёньня прэсавым рэлізе гэтай арганізацыі. Прадугледжваецца, што менавіта Тоні Лойд як кіраўнік групы будзе агучваць заяву назіральнікаў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску 20 сьнежня.
XS
SM
MD
LG