Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты сумняюцца, што ў Шарм-эль-Шэйху злоўленая тая акула


Эгіпецкія экспэрты-дасьледчыкі мора абвяргаюць словы міністра навакольнага асяродзьдзя краіны, што злоўленая і зьмешчаная ў нацыянальным марскім парку акула ёсьць тым драпежнікам, які днямі напаў на расейскіх турыстаў у Шарм-эль-Шэйху.

Як заявіў кіраўнік падводных дасьледчыкаў Эгіпту, у яго на руках ёсць фатаграфіі акулы, якая зрабіла гэты напад, а злоўленая акула зусім на яе не падобная. Паводле ягоных словаў, пошукі акулы, якая прычыла траўмы некалькім расейцам, працягваюцца.
XS
SM
MD
LG