Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Газпром" і "Нафтагаз Украіны" створаць СП


"Газпром" і "Нафтагаз Украіны" дамовіліся аб стварэньні двух сумесных прадпрыемстваў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні расейскага газавага канцэрну, абнародаванага па выніках сустрэчы ачольніка "Газпрому" Аляксея Мілера зь міністрам паліва і энэргетыкі Ўкраіны Юрыем Бойка.

Ствараныя прадпрыемствы будуць займацца здабычай газу з вугальных пластоў на тэрыторыі Ўкраіны і распрацоўкай чарнаморскага шлейфа, які мае істотныя залежы вуглевадародаў.
XS
SM
MD
LG