Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кісьляк — Лукашэнку: даручыце міністру падпісаць Канвэнцыю дзеля абароны ад гвалтоўных зьнікненьняў


Берасьцейскі праваабаронца Раман Кісьляк зьвярнуўся ў адміністрацыю кіраўніка краіны зь лістом, у якім заклікае падпісаць і вынесьці на разгляд парлямэнту законапраект аб ратыфікацыі Міжнароднай канвэнцыі дзеля абароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных зьнікненьняў.

Паводле праваабаронцы, такім чынам кіраўніцтва Беларусі прадэманструе, што наша краіна на самой справе імкнецца гарантаваць абарону сваіх грамадзянаў:

«Пасьля ратыфікацыі гэтага дакумэнту наша краіна стане часткай сьвету, на якую распаўсюдзіцца дзеяньне канвэнцыі. Таму кіраўнік краіны павінен даручыць міністру замежных спраў абавязкова падпісаць канвэнцыю».

Сёлета Берасьцейскі гарвыканкам не дазволіў праваабаронцу Раман Кісьляку правесьці мітынг за падпісаньне Беларусьсю Міжнароднай канвэнцыі для абароны ўсіх асобаў ад гвалтоўных зьнікненьняў. Ён меркаваў мерапрыемства правесьці 30 жніўня, калі адзначаецца Міжнародны дзень зьніклых.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG