Прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў сёньня зьвернецца з штогадовым пасланьнем да парлямэнтароў. На мінулым тыдні Мядзьведзеў выступіў з крыткай некаторых тэндэнцыяў у расейскай палітыцы, адзначыўшы прыкметы "стагнацыі". Прэзыдэнт падкрэсьліў, што адсутнасьць палітычнай канкурэнцыі і маргіналізацыя апазыцыі шкодныя і для кіроўнай партыі.
Мядзьведзеў заявіў пра неабходнасьць адкрытасьці палітычнай сыстэмы і мадэрнізацыі эканомікі краіны, якая залежыць ад экспарту нафты і газу. Пры гэтым крытыкі адзначаюць, што кіраўніку дзяржавы дагэтуль не ўдалося правесьці істотныя рэформы.