Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан назвала ўцечку сакрэтных дакумэнтаў атакай на сусьветную супольнасьць


Абнародаваньне вялікай колькасьці дакумэнтаў са службовай перапіскі амэрыканскіх пасольстваў за мяжой з цэнтральным апаратам дзярждэпартамэнту з’яўляецца “атакай на сусьветную супольнасьць” у цэлым, а ня толькі на зьнешнюю палітыку Вашынгтону. З такой заявай выступіла сёньня дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан. Раскрыцьцё сакрэтнай інфармацыі, паводле Клінтан, ставіць жыцьці людзей у небясьпеку, нясе пагрозу нацыянальнай бясьпецы ЗША і прымяншае намаганьні ў вырашэньні супольных зь іншымі дзяржавамі праблем.Клінтан таксама выказала спадзяваньні, што адносіны ЗША з партнэрамі перажывуць гэты скандал.

Міністр юстыцыі ЗША Эрык Холдэр заявіў пра пачатак крымінальнага расьследаваньня па справе аб масавай уцечцы дыпляматычных дакумэнтаў на сайт Wikileaks. У нядзелю, гэты сайт, што займаецца абнародаваньнем перахопленай тайнай інфармацыі, выклаў на свае старонкі тысячы тэлефанаграм і тэлеграм, якімі абменьваліся пасольствы ЗША ў розных краінах сьвету з Вашынгтонам. Тэксты утрымліваюць дэталі палітычнай кухні, а таксама недыпляматычныя характарыстыкі многіх эўрапейскіх лідараў.
XS
SM
MD
LG