Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вынікі выбараў Азэрбайджане ня зьмененыя


Канстытуцыйны суд Азэрбайджану пацьвердзіў вынікі парлямэнцкіх выбараў, пераможцам якіх стала кіруючая партыя краіны.

Кіруючая партыя "Эні Азэрбайджан" ("Новы Азэрбайджан') атрымала 73 месцы ў заканадаўчым сходзе краіны, які складаецца з 125 дэпутатаў.

Раней назіральнікі ад Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ) паведамлялі, што па іх дадзеных мелі месца розныя парушэньні, сярод якіх масавае ўкіданьне бюлетэняў у скрыні. Акрамя таго, ня ўсе ўдзельнікі выбараў мелі аднолькавы доступ да СМІ.
XS
SM
MD
LG