Улады Пакістану паабяцалі грашовую узнагароду ў памеры 120 тыс. даляраў кожнаму, хто прадставіць інфармацыю аб дзейнасьці руху "Талібан".
Кіраўнік МУС краіны заявіў, што ўрад забясьпечыць абарону інфарматара і яго сям'і, у тым ліку, забясьпечыць жыльлём за межамі Пакістану.
"Талібан" і зьвязаныя з "Аль-Каідай" групы маюць уласныя базы пераважна на паўночным захадзе краіны. Афганскі ды амэрыканскі ўрад мяркуе, што пэўную падтрымку афганскім ваяўнікам аказваюць, у тым ліку, і ўлады Пакістану.
Афіцыйны Пакістан, у сваю чаргу, адпрэчвае падобныя абвінавачваньні і нагадвае пра амаль 2,5 тысячы пакістанскіх вайскоўцаў, якія загінулі ў барацьбе з ісламістамі за апошнія восем гадоў.