Прэм’ер-міністар Лібану Саад Харыры пачынае двухдзённы візыт у Іран. Тым самым ён робіць спробу не дапусьціць новага палітычнага крызысу ў сваёй краіне. Назіральнікі мяркуюць, што стабільнасьць лібанскага ўраду пад пагрозай з прычны абвінавачваньняў яго сяброў, якія належаць да шыіцкай групоўкі “Хезбалах”, у датычнасьці да забойства былога прэм’ера Рафіка Харыры. Расьсьледаваньнем гэтага злачынства цяпер займаецца спэцыяльны трыбунал ААН.
Саад Харыры разьлічвае на тое, што Тэгеран, які традыцыйна падтрымлівае “Хезбалах”, дапаможа пазьбегнуць магчымага супрацьстаяньня паміж палітычнымі сіламі ў Лібане.
Саад Харыры разьлічвае на тое, што Тэгеран, які традыцыйна падтрымлівае “Хезбалах”, дапаможа пазьбегнуць магчымага супрацьстаяньня паміж палітычнымі сіламі ў Лібане.