Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан і Пакістан будуць разам змагацца з наркабізнэсам


Аўганістан і Пакістан сёньня дамовіліся праводзіць сумесныя апэрацыі, каб спыніць незаконны абарот наркотыкаў. Пра гэта стала вядома пасьля сустрэчы ў Ісламабадзе паміж аўганскім і пакістанскім міністрамі ў барацьбе з наркотыкамі Арбабам Махамадам Захірам і Зарарам Ахмадам Мукбэлам Асмані. У сустрэчы балі ўдзел таксама прадстаўнікі ААН і Ірану.

Інфармацыйныя агенцтвы цытуюць неназваных чыноўнікаў, якія кажуць, што сумесныя апэрацыі будуць праводзіцца кожныя два месяцы, але даты пачатку не называюцца. Пакістан і Аўганістан ужо ладзяць асобныя апэрацыі зь Іранам.
XS
SM
MD
LG