Румынія лічыць прысутнасьць расейскіх войскаў у самаабвешчанай рэспубліцы Прыднястроўе "анахранізмам". У інтэрвію Радыё Свабода міністар замежных справаў Тэадор Баконскі заявіў, што расейскі кантынгент у Прыднястроўі трэба замяніць на міжнародных грамадзянскіх міратворцаў пры адначасным пашырэньні ўдзелу Эўразьвязу ва ўрэгуляваньні канфлікту.
Прыднястроўе ў 1990 годзе ў аднабаковым парадку абвясьціла пра выхад са складу Малдовы. У выніку ўзброенага канфлікту паміж бакамі ў 1992 годзе загінулі некалькі сотняў чалавек.