Грузія адмаўляецца ад выкарыстаньня ваеннай сілы для вяртаньня кантролю над тэрыторыямі самаабвешчаных Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі. Такую заяву зрабіў прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі ў выступе ў Эўрапейскім парлямэнце ў Страсбуры.
Міхаіл Саакашвілі выказаў гатовасьць пачаць перамовы з кіраўніцтвам Расеі без папярэдніх умоваў. Таксама грузінскі лідэр заклікаў дэпутатаў прыняць пастанову аб акупацыі Расеяй 20 працэнтаў тэрыторыі Грузіі.