Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 24 лістапада


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е:


Днём хмарна, увечары і ўначы – дождж са сьнегам, тэмпэратура
0 -+3 С

НЕ ПРАХОДЗІЦЕ МІМА:


Менск, у Доме ўраду адбудзецца пасяджэньне аргкамітэту Ўсебеларускага народнага сходу. Пачатак у 10 гадзін

Менск, апазыцыя арганізоўвае на Кастрычніцкай плошчы акцыю "Сыходзь!".

Некаторыя апазыцыйныя лідэры ўжо пацьвердзілі сваю гатоўнасьць выйсьці на плошчу, каб сустрэцца з выбаршчыкамі. Чакаецца, што гэтая акцыя стане рэпэтыцыяй мерапрыемства, якое можа адбыцца 19 сьнежня. Пачатак у 18 гадзін.

Менск, па 26 лістапада, у офісе Партыі БНФ адбудзецца кінапаказ, прысьвечаны 80-годзьдзю Ўладзімера Караткевіча. На працягу пяці вечароў будуць паказаны пяць стужак: "Дзікае паляваньне караля Стаха", "Паром", "Лісьце каштанаў", "Маці Ўрагану" і "Хрыстос прызямліўся ў Гародні". Пачатак паказаў у 18.30.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


Бялград, камісар Эўразьвязу ў пытаньнях пашырэньня і праграмы добрасуседзтва Штэфан Фюле наведае Сэрбію.

Душанбэ, нарада прэм’ер-міністраў краін Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

Кіеў, прэзыдэнт Ізраілю Шымон Пэрэс наведае Ўкраіну.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


1793 — Марсэльеза стала гімнам Францыі.

1934 — Прэзыдэнту Турэцкай Рэспублікі Мустафу Кемаль-пашу нададзены тытул «Атацюрк» («бацька туркаў»).

1963 — Меркаваны забойца прэзыдэнта Джона Кенэдзі Лі Гарві Освальд забіты Джэкам Рубі ў будынку паліцыі Даласу.

1996 — Канстытуцыйны рэфэрэндум у Беларусі, вынікі якога прывялі да канцэнтрацыі ўлады ў руках у прэзыдэнта.

1997 — У Беларусі зьліквідавана газэта «Свабода».

Нарадзіліся

1632 — Бэнэдыкт Сьпіноза, нідэрляндзкі філёзаф.

1729 — Аляксандар Сувораў, расейскі палкаводзец, які ў 1794 годзе здушыў паўстаньне ў Рэчы Паспалітай.

1888 — Дэйл Карнэгі, амэрыканскі псыхоляг.

1954 — Эмір Кустурыца, басьнійскі рэжысэр.

Памерлі

2006 — у Лёндане памёр ад атручэньня палёніем Аляксандар Літвіненка, былы падпалкоўнік ФСБ Расеі, апанэнт расейскага рэжыму.

МІНУС 365:

Чым Мядзьведзеў раззлаваў Лукашэнку?

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Калі б камень, які свабодна падае, мог разважаць, ён думаў бы, што падае па сваёй свабоднай волі", — Бэнэдыкт Сьпіноза.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG