Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ абмяркуе дэталі дапамогі Ірляндыі


Прадстаўнікі кіраўніцтва Эўразьвязу і Міжнароднага валютнага фонду, як чакаецца, пачнуць сёньня абмеркаваньне дэталяў пагадненьня з Ірляндыяй аб выдзяленьні ёй тэрміновай фінансавай дапамогі.

Дублін афіцыйна зьвярнуўся па дапамогу, спадзеючыся такім спосабам вырашыць крызіс свайго банкаўскага сэктару. Міністры фінансаў краін Эўразьвязу далі згоду на выдзяленьне сродкаў, падкрэсьліўшы ў супольнай заяве, што гэты крок стане дадатковай гарантыяй фінансавай стабільнасьці Эўразьвязу і эўразоны.

Чакаецца, што Ірляндыі будзе выдзелены пакет дапамогі на суму да 90 мільярдаў эўра.
XS
SM
MD
LG