Афганскія талібы назвалі прынятае на саміце НАТА ў Лісабоне рашэньне перадаць кантроль за бясьпекай ў краіне ад міжнародных войскаў афганскім урадавым сілам да канца 2014 году "знакам правалу" стратэгіі ЗША.
Рашэньне пачаць у наступным годзе вывад войскаў кааліцыі з Афганістану талібы называюць выніках таго, што ЗША ня здолелі пераканаць саюзьнікаў па НАТА адправіць у Афганістан дадатковыя сілы.
Прынятыя ў Лісабоне рашэньні – "добрая навіна для афганскага народу", – гаворыцца ў заяве талібаў.
Між тым, генэральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусэн на саміце падкрэсьліў, што войскі кааліцыі могуць застацца ў Афганістане і пасьля 2014 году – да таго часу, пакуль ня будуць дасягнутыя мэты афганскай апэрацыі.