Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ісламабад адмовіў Вашынгтону ў пашырэньні зоны дзеяньня бесьпілётнікаў


Урад Пакістану адказаў адмовай на просьбу ЗША аб пашырэньні зоны дзеяньня бесьпілётных самалётаў у раёнах, дзе базуюцца зьвязаныя з "Аль-Кайдай" і талібамі ваеўнікі.

Прадстаўнік міністэрства замежных спраў Пакістану сёньня заявіў, што Ісламабад "ніколі не дазволіць" Вашынгтону перанесьці авіяўдары з памежных раёнаў на іншыя, больш густанаселеныя.

Напярэдадні амэрыканская газэта "Вашынгтон пост" паведаміла, што ЗША імкнуцца павялічыць радыюс дзеяньня на пакістанскай тэрыторыі бесьпілётных апаратаў Цэнтральнага разьведвальнага ўпраўленьня.
XS
SM
MD
LG