Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Румыніі вагаюцца – “цыганы” або “рома”?


Урад Румыніі абмяркоўваў, які тэрмін трэба ўжываць для назвы этнічнай групы – “цыганы” альбо “рома”.

Дэпутат парлямэнту Сільвіу Прыгоана ад кіроўнай Ліберальнай Дэмакратычнай партыі заклікала урад карыстацца назвай “цыганы” у якасьці афіцыйнай, паколькі, паводле яе аргумэнтацыі, тэрмін “рома” вельмі падобны на слова “румыны” і яго ўжываньне можа прыводзіць да непаразуменьняў.

Аднак, прадстаўнікі абароны правоў цыганскай этнічнай групы лічаць, што слова “цыганы” можа мець нэгатыўнае адценьне.

Нацыянальнае цыганскае агенцтва сёньня пацьвердзіла факт абмяркаваньня ва ўрадзе гэтага пытаньня, і падкрэсьліла, што тэрмін “рома” павінен застацца ў якасьці афіцыйнай назвы. Прэсавае прадстаўніцтва ўраду Румыніі адмовілася камэнтаваць гэтую тэму.

У Румыніі пражывае каля 1,5 мільёны цыганоў.
XS
SM
MD
LG