Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лісабоне адкрыўся саміт НАТО


У Лісабоне адкрыўся саміт НАТО, прысьвечаны стратэгіі вываду войскаў НАТО з Аўганістану і перадачы кантролю за бясьпекаю ўраду гэтай краіны.

Прадстаўнікі 28-мі краін альянсу таксама, як мяркуецца, вызначаць новую стратэгічную канцэпцыю і дамовяцца адносна супрацьракетнага шчыта ў Эўропе.

Кіраўнік НАТО Андэрс Фог Расмусэн сёньня сказаў, што гэта самы значны саміт у гісторыі альянсу.

Лідэры НАТО, як мяркуеца, ухваляць прапановы прэзыдэнта Аўганістану Хаміда Карзая адносна перадачы адказнасьці за бясьпеку краіны аўганскім вайскам да канца 2014 году. 140-тысячныя міжнародныя міратворчыя сілы, як плянуецца, пачнуць пакідаць краіну з наступнага году.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сказаў сёньня ў часе прэсавай канфэрэнцыі ў сталіцы Партугаліі: “Менавіта тут, у Лісабоне, эўрапейцы зьбіраліся разам, каб падпісаць лёсавызначальнае пагадненьне для ўзмацненьня іх зьвязу. Цяпер мы прыбылі ў Лісабон ізноў, каб аднавіць моц НАТО для XXI стагодзьдзя і ўзмацніць партнэрства паміж Злучанымі Штатамі і Эўрапейскім Зьвязам”.
XS
SM
MD
LG