Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН перасьцерагае перад новым харчовым крызісам


Калі вытворчасьць асноўных прадуктаў харчаваньня ня будзе значна павялічана ў 2011 годзе, міжнародную супольнасьць чакае цяжэйшы пэрыяд – такую выснову робяць аўтары справаздачы Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН.

Сусьветныя выдаткі на імпарт харчаваньня перавысяць сёлета, згодна з ацэнкамі ведамства ААН, адзін трыльён даляраў і падымуцца на пікавы ўзровень 2008 году.

“У сытуацыі, калі ціск на сусьветныя цэны на большасьць прадуктаў харчаваньня не слабее, міжнародная супольнасьць павінна пільна сачыць за магчымымі далейшымі нэгатыўнымі уплывамі на прапанаваньне харчоў у 2011 годзе”, – гаворыцца ў справаздачы.
Сусьветныя цэны могуць падняцца яшчэ вышэй, калі вытворчасьць харчоў у наступным годзе істотна ня вырасьце...


Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН перагледзела свой прагноз сусьветнай вытворчасьці збожжавых. Згодна з новымі ацэнкамі, яго аб’ём зьнізіцца на 2%, хоць яшчэ ў сёлетнім чэрвені прагназаваўся рост на 1,2%. Новы прагноз спэцыялісты тлумачаць зьмяншэньнем ураджаю ў сувязі зь неспрыяльным надвор’ем.

Ведамства ААН таксама прагназуе рэзкае скарачэньне сусьветных запасаў збожжавых і настойліва заклікае краіны актывізаваць вытворчасьць, каб папоўніць запасы.

“Сусьветныя цэны могуць падняцца яшчэ вышэй, калі вытворчасьць харчоў, перш за ўсё кукурузы, соевага бобу і пшаніцы, у наступным годзе істотна ня вырасьце”, – перасьцерагаюць аўтары справаздачы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG