Пытаньне аб перайменаваньні беларускай міліцыі не разглядаецца, паведаміў журналістам намесьнік міністра ўнутраных спраў Беларусі Яўген Полудзень.
Гэтак спадар Полудзень пракамэнтаваў адпаведную ініцыятыву ў Расеі.
Ён падкрэсьліў: "Нягледзячы на тое, што пытаньне аб перайменаваньні міліцыі ў паліцыю не стаіць, мы зыходзім з таго, што дзейнасьць органаў унутраных спраў не залежыць ад назвы. Беларуская міліцыя стараецца выкарыстаць перадавы вопыт замежных краін".
Апрача таго, ён паведаміў, што міліцыя напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў пяройдзе на ўзмоцнены варыянт нясеньня службы.
Пры гэтым ён адзначыў, што "рашэньне аб тэрмінах пераводу на ўзмоцнены варыянт нясеньня службы будзе залежаць ад сытуацыі, у адпаведнасьці з заканадаўствам і ад той крымінагеннай сытуацыі, якая будзе складацца", — сказаў намесьнік міністра.