Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва: канец справы аб пэдафіліі


У сераду па абедзе Панявескі гарадзкі суд абвясьціў пастанову ў гэтак званай “ковенскай справе аб пэдафіліі”, якая больш за год была ў цэнтры ўвагі літоўскага грамадзтва.

Суд задаволіў просьбу пракурораў і спыніў разгляд справы. Было канстатавана, што пасьля сьмерці Андруса Усаса – галоўнага падазраванага ва ўчыненьні распусных дзеяньняў у дачыненьні да малалетняй дачкі Драсюса Кядзіса – справу далей разглядаць немагчыма.

Хоць блізкія Д.Кядзіса і прадстаўнікі сям'і А.Усаса прасілі працягваць разгляд справы, суд вырашыў яе спыніць.

Зацікаўленыя ў далейшым разглядзе справы бакі паабяцалі абскардзіць рашэньне суду.
XS
SM
MD
LG