Падазраваны ў гандлі зброяй грамадзянін Расеі Віктар Бут прыбыў пад аховай на лётнішча за 100 кілямэтраў ад Нью-Ёрку, адкуль яго даставілі ў сьледчы ізалятар. Напярэдадні ўлады Тайлянду прынялі рашэньне выдаць яго ў ЗША.
Напярэдадні МЗС Расеі абнародаваў заяву, у якой назваў экстрадыцыю Бута з Тайлянду ў ЗША "супрацьпраўнай" і абвінаваціў Вашынгтон у "палітычным ціску" на тайскія ўлады.
Вашынгтон сьцьвярджае, што Бут пастаўляў узбраеньні калюмбійскім паўстанцам і іншым групоўкам, якія ЗША лічаць тэрарыстычнымі.
Віктар Бут сваю віну адмаўляе.