Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты ва Ўкраіне супраць новых падаткаў


У Кіеве перад будынкам Вярхоўнай Рады Ўкраіны адбыўся мітынг прадпрымальнікаў. Каля 10 тысяч чалавек партэставалі супраць плянаванай рэформы Падатковага кодэксу ў тым часе, як у парлямэнце праходзілі другія слуханьні заканопраекта.


Пратэстоўцы перакрылі рух на галоўных кіеўскіх вуліцах. У Харкаве, каля 5 тысяч прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнэсу таксама правялі мітынг каля будынку мясцовай адміністрацыі. Сотні пратэстоўцаў таксама выйшлі на вуліцы Данецку – горадзе на усходзе Украіны, дзе дагэтуль бальшыня выказвала падтрымку Віктару Януковіча.


Раней урад падаў на разгляд парлямэнту законапраект, які абмяжоўвае ільготы малому бізнэсу і падвышае некаторыя падаткі. Пратэстоўцы заяўляюць, што згаданыя зьмены могуць спрычыніць масавае разарэньне малога прадпрымальніцтва ва Ўкраіне.
XS
SM
MD
LG