Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мядзьведзеў прысьпешвае далучэньне да ВТО


Расея павінна актывізаваць высілкі па далучэньні да Сусьветнай гандлёвай арганізацыі (ВТО), заявіў сёньня расейскі прэзыдэнт Дзьмітры Мядзьведзеў.

Раней расейскія ўрадоўцы паведамлялі, што краіне ўдалося ўлагодзіць галоўныя супярэчнасьці з чальцамі арганізацыі і, што застаюцца адно тэхнічныя працэсы. Чакаецца, што рабочая група па расейскім далучэньні падрыхтуе справаздачу з рэкамэндацыяй аб прыняцьці наступнай вясной.

Адной з галоўных праблемаў уступленьня Расеі ў ВТО, аднак, застаецца вета Грузіі.
XS
SM
MD
LG